*

merry christmas

Be happy

ПРАДСТАЎНІКІ ПЯРВІЧНАЙ СУПОЛКІ РГА “БЕЛАЯ РУСЬ” БДУ НА СВЯЦЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

XXV раз у маладой незалежнай, сувярэннай дзяржаве праходзіць у першую нядзелю верасня Дзень беларускага пісьменства. Дасюль такія Дні праходзілі ў Полацку (двойчы), Заслаўлі (двойчы), Міры, Рагачове, Ганцавічах, Шчучыне, Глыбокім і інш.

Сёлета 2 верасня 2018 года Дзень беларускага пісьменства праходзіў у горадзе Іванава на Брэсцкай зямлі. Тут “родавае гняздо” Ф. М. Дастаеўскага, радзіма мастака і кампазітара Напалеона Орды.

Актыўны ўдзел у Свяце беларускага пісьменства ў Іванава прынялі прадстаўнікі пярвічнай суполкі РГА “Белая Русь” БДУ. Арганізатарам выступіў дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, заслужаны работнік БДУ, Лаўрэат прэміі “Залаты Купідон” Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч.

Праводзіліся фестывалі кнігі і прэсы, адбылося адкрыццё помніка пісьменнасці, працавалі майстэрні, праводзіліся конкурсы, прэзентацыі кніг. Адбылося ўганараванне пісьменнікаў Лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі. Імі сталі выпускнік філалагічнага факультэта, вядомы паэт Казімір Камейша, паэты Юлія Алейчанка (намінацыя “Дэбют”), Нікольская Вольга (“Дзіцячая літаратура”), журналіст, выпускнік БДУ Васіль Шырко (“Проза”). Іванаўскі край з размахам адзначыў Свята беларускага слова, Свята кнігі, песні, сяброўства.

Вам может также понравиться...